Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.05.2019
Выпуск 170. Першая дапамога

Дапамагчы іншаму і пры гэтым самому не пайсці на дно. Як зразумець, што чалавек тоне, і як яго трэба ратаваць? Герой перадачы «Мова нанова» ратаўнік Андрусь Дундукоў навучыць вядоўцаў Глеба Лабадзенку і Алесю Літвіноўскую аказваць першую дапамогу.

Звычайна чалавек, які тоне, не будзе плёхацца і крычаць «Я тану!», так толькі ў фільмах бывае. Чалавек плыве, потым пачынае пагружацца, потым зноў усплываць – гэта сіндром стомленага плыўца. Ратаўнік прыгадвае выпадак, як заўважыўшы, што дзяўчына пачала то знікаць, то з’яўляцца над вадой, ён з калегай паплылі ёй на дапамогу. Аднак яна адмаўлялася сесці ў човен і ўпэўнівала, што даплыве сама.

Як дзейнічаць падчас пажару? Што рабіць пры моцных апёках скуры? Якім чынам дапамагчы таму, хто падавіўся? Госць перадачы навучыць у апошнім выданні праграмы (глядзіце відэа вышэй).

Першая/неадкладная дапамога – рус. первая/неотложная помощь

Выклікаць хуткую дапамогу – рус. вызвать скорую помощь

Ратаваць – рус. спасать; ратаўнік – рус. спасатель

Пакутаваць – рус. страдать, мучиться

Пацярпець – рус. пострадать; пацярпелы – пострадавший

Ахвяра – рус. жертва

Небяспека – рус. опасность

Дарожна-транспартнае здарэнне – рус. дорожно-транспортное происшествие

Няшчасны выпадак – рус. несчастный случай

Спыненне сэрца – рус. остановка сердца

Атрымаць пашкоджанні – рус. получить повреждения

Полымя – рус. пламя

Апёк скуры – рус. ожог кожи

Апёк дыхальных шляхоў – рус. ожог дыхательных путей

Крывацёк, крывяцеча – рус. кровотечение

Падзенне з вышыні – рус. падение с высоты

Наяўнасць іншародных прадметаў у дыхальных шляхах – рус. наличие инородных предметов в дыхательных путях

Атручванне – рус. отравление

Сардэчны прыступ – рус. сердечный приступ

Патанаць = тануць

Несвядомы стан – рус. бессознательное состояние

Страціць прытомнасць – рус. потерять сознание

Адсутнасць пульсу – рус. отсутствие пульса

Сутаргі – рус. судороги

Пашыраныя зрэнкі – рус. расширенные зрачки

Бездапаможнасць – рус. беспомощность

Пералом канцавіны – рус. перелом конечности

Сцягно – рус. бедро

Грудзі (мн. лік) – рус. грудь

Рэбры – рус. рёбра

Дзіця – рус. ребенок

Падлетак – рус. подросток

Дарослы – рус. взрослый

Штучнае дыханне -– рус. искусственное дыхание

Вопратка = адзенне – рус. одежда

Дзейсны = эфектыўны

Апрацаваць рану – рус. обработать рану

Пакласці на роўную паверхню – рус. положить на ровную поверхность

Нахіліць – рус. наклонить

Націснуць – рус. нажать

Непрамы масаж сэрца – рус. непрямой массаж сердца

Зрабіць перавязку – рус. сделать перевязку

Забяспечыць нерухомасць канцавіны – рус. обеспечить неподвижность конечности

Не чапаць – рус. не трогать

Не перасоўваць – рус. не передвигать

Хворы – рус. больной