Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.03.2019
Выпуск 162. Сродкі масавай інфармацыі

Што такое рэйтынгавае выданне? Якую прэсу называюць жоўтай? Што называецца журналісцкім стэндапам, сінхронам? Які час самы дарагі для рэкламадаўцаў? Дзе ўтрымліваецца ўскосная рэклама? Як дзейнічае зваротная сувязь? Што такое абвяржэнне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць вядоўцы праграмы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская «Мова Нанова».

 

Сродкі масавай інфармацыі = СМІ, медыі
Выданне – рус. издание; друкаванае выданне – рус. печатное издание
Чытач – рус. читатель
Глядач – рус. зритель
Слухач – рус. слушатель
Журналіст, рэпарцёр, аўтар
Штатны супрацоўнік – рус. штатный сотрудник
Фрылансер – свабодны, самазаняты журналіст
Уласны карэспандэнт (рус. собственный корреспондент) – журналіст, які працуе не ў
цэнтральнай рэдакцыі, а ў канкрэтным рэгіёне, перадаючы адтуль інфармацыю для
свайго выдання
Спецыяльны карэспандэнт – журналіст, які выконвае спецыяльныя заданні рэдакцыі
Інфармацыйнае агенцтва (агенцыя) – арганізацыя, якая ажыццяўляе збор,
перапрацоўку і распаўсюд (рус. распространение) інфармацыі (БелаПАН, БелТА, Мінск-
Навіны і г.д.)
Інфармацыйная нагода (рус. информационный повод) – матыў з’яўлення інфамарцыі ў
СМІ
Крыніца інфармацыі – рус. источник информации
Прэс-канферэнцыя / прэсавая канферэнцыя – збор журналістаў з мэтай паведамлення
(рус. сообщения) пэўнай інфармацыі і адказаў на пытанні па гэтай тэме
Брыфінг – адказы на пытанні журналістаў (часцей за ўсё без уводнага паведамлення)
Дайджэст – агляд матэрыялаў іншых СМІ або перадрук іх у поўным ці скарочаным
выглядзе ў сваім СМІ
Дэзынфармацыя – непраўдзівая інфармацыя
Паклёп (рус. клевета) – хлуслівае абвінавачанне
Друк (рус. печать) – 1. Працэс (друк газеты пачынаецца а 18.00) 2. Сукупнасць
папяровых СМІ (інфармацыя з’явілася ў друку)
Рэйтынг – паказнік папулярнасці СМІ, які вымяраецца ў колькасці
слухачоў/гледачоў/чытачоў, частаце цытавання СМІ, яго аўтарытэце ў грамадстве і г.д.
Жанр – форма журналісцкага матэрыялу (рэпартаж, інтэрв’ю, нататка (рус. заметка),
нарыс (рус. очерк) і г.д.)
Матэрыял = тэкст, відэа, аўдыё

Публіцыстыка – від журналістыкі, дзе аўтар можа выказаць эмоцыі ці ўласнае
меркаванне па канкрэтным пытанні
Журналісцкае расследаванне – жанр журналістыкі, у якім аўтар збірае і аналізуе
сукупнасць інфармацыі па нейкай праблеме, нейкім здарэнні ці пытанні
Свабода слова – магчымасць выказваць думкі і меркаванні, публікаваць звесткі без
абмежаванняў (рус. ограничений)
Сенсацыя – гучная падзея (рус. событие), якая выклікае вялізную цікавасць прэсы і
чытачоў
Чуткі, плёткі (рус. слухи, сплетни) – неправераная інфармацыя, сапраўднасць якой не
выяўленая
Штат СМІ: галоўны рэдактар, намеснік (-ца) (рус. заместитель), карэспандэнт (-ка),
фотакарэспандэнт (-ка), журналіст (-ка), карэктар (-ка), сакратар (-ка)
Газета
Часопіс – рус. журнал
Паласа – газетная старонка
Разварот – дзве паласы
Загаловак, лід = падзагаловак
Радок – рус. строка
Жоўтая прэса – выданне, якое ўмешваецца ў прыватнае жыццё вядомых людзей,
гоніцца за “смажанымі” (рус. жареными) фактамі, часта не зважаючы на прафесійную
этыку і агульначалавечыя нормы прыстойнасці
Радыё, радыёстанцыя
Наўпроставы эфір = жывы эфір
Вядоўца (вядучы), мадэратар, дыджэй
Тэлебачанне / тэлевізія – рус. телевидение
Ток-шоу – тэлеперадача размоўнага жанру, калі некалькі запрошаных гасцей
абмяркоўваюць (рус. обсуждают) прапанаваную вядоўцам тэму
Стэндап – рэпарцёрскі прыём, калі журналіст працуе непасрэдна ў кадры, часта на
месцы падзеяў
Сінхрон – запісаны на відэа каментар удзельніка, сведкі падзеяў ці эксперта, які
ўстаўляецца ў журналісцкі матэрыял
Закадравы тэкст – словы журналіста ў тэлесюжэце, якія тлумачаць, што адбываецца ў
кадры

Прайм-тайм – час на тэлебачанні, калі яго глядзіць найбольшая колкасць людзей
Ускосная рэклама – змяшчэнне рэкламнай інфармацыі пад выглядам журналісцкай
Навінныя сайты – рус. новостные сайты
Стужка навінаў – рус. лента новостей
Перадрук, перадрукаваны матэрыял – рус. перепечатка, перепечатанный материал
Гіперспасылка (рус. гиперссылка) – актыўная спасылка на крыніцу інфармацыі ў
інтэрнэце
Зваротная сувязь (рус. обратная связь) – рэакцыя чытачоў на матэрыялы, якая нярэдка
падкідае новыя тэмы для публікацый
Абвяржэнне (рус. опровержение) – змяшчэнне інфармацыі, што пададзеныя раней
звесткі аказаліся непраўдзівыя ці недакладныя
Плагіят – частковае ці поўнае скраданне чужога тэксту
Плюралізм – падаванне розных думак і пунктаў гледжання

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат
www.ry-diplomer.com

start-sport.com.ua

xiaomi mi6 алиэкспресс