Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.02.2019
Выпуск 156. Калыханкі

Глядзець тут:

kal-ec3m3

Як трэба спяваць, каб дзіця заснула? Калыханкі – выключна жаночая справа? Ці спяваць сваім дзецям таксама хочуць і ўмеюць мужчыны? Адкуль паходзяць калыханкі? Хто звычайна іх героі? Што сімвалізуюць у тэстах беларускіх калыханак гулі? На гэтыя і іншыя пытанні вядоўцам Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа госця перадачы мастачка, спецыялістка па калыханках Ірына Мазюк.

 

Калыханка – рус. колыбельная

Калыска – рус. колыбель; калыхаць – рус. качать

Люлька – рус. колыбель; люляць – рус. качать

Дзіця – рус. ребенок

Немаўля – рус. младенец

Спяваць – рус. петь

Выкананне – рус. исполнение

Музычны твор – рус. музыкальное произведение

Спадчына – рус. наследие

Даследаваць паходжанне – рус. исследовать происхождение

Гук – рус. звук

Павольны – рус. медленный

Супакойваць – рус. успокаивать

Прысыпляць – рус. усыплять

Уздзейнічаць – рус. воздействовать

Светапогляд – рус. мировоззрение

Прастора – рус. пространство

Час – рус. время

Гулі – рус. голуби

Птушка – рус. птица

Зэдаль, зэдлік – рус. скамеечка, табурет

Басэтля – рус. контрабас

Ханько Марыя Якоўлеўна, 1930 г.н., Дарагічынскі р-н, в. Свеклічы

Шла дрымота коло плота,

А сон коло хаты.

Пытайіця сон дрымоты:

Дэ мы будэм ночоваты?

Там мы будэм ночоваты,

Дэ хата новэнька,

Дэ дытыночка малэнька.

Там бы будэм ночоваты,

Будэм йійі колыхаты.

Лоўча Таццяна Уладзіміраўна, 1954 г.н., Валожынскі р-н, в. Маршалкі

Люлі-люлі-люлі,

Палез кот па дулі.

Наеўся, напіўся,

І уніз спусціўся.

Сеў сабе на зэдлік,

Зайграў на басэтлі.

Працаваць не хоча,

Сам сабе мармоча:

Мыра-мыра-мыра,

Я не хочу сыра,

Ні мышэй, ні сала,

Мне ўсяго дастала.

Чуюць мышак трое,

Што кот у настроі,

Пачалі скакаці,

Коціка ўхваляці.

Баю-баю басню,

Пашоў кот у лазню,

Беленька памыўся,

Портачак забыўся.

Палез каток пад масток,

Злавіў рыбку за хвасток.

Та рыбка была

Каралеўская жана