Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.12.2018
Выпуск 150. Максім Багдановіч

Глядзець тут: https://belsat.eu/programs/maksim-bagdanovich-2/

bio-main-bg

Ці праўда, што бацька Максім Багдановіча быў супраць захаплення сына беларушчынай? Дзе ў Менску стаяла хата, у якой нарадзіўся класік? Якую адзіную рэч у музеі дакладна трымаў у руках Багдановіч? На гэтыя і іншыя пытанні вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа загадчык філіялу «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» Міхаіл Бараноўскі.

 

Максім Багдановіч нарадзіўся ў Мінску 9 снежня 1891 г. у сям’і вядомага этнографа, фалькларыста і педагога Адама Ягоравіча Багдановіча і настаўніцы па адукацыі Марыі Апанасаўны Багдановіч (у дзявоцтве Мякота).

У 1892 г. сям’я Багдановічаў пераязджае ў Горадню. Бацька ўладкоўваецца на працу памочнікам бухгалтара ў Сялянскім пазямельным банку, друкуецца ў газеце «Гродзенскія губернскія ведамасці», а таксама выдае ў Горадні свае кнігі «Пережитки древняго миросозерцания у белоруссов» і «Про панщину». У той час маці займаецца выхаваннем дзяцей – Вадзіма, Максіма і Льва. Яна таксама друкуе ў «Гродзенскіх губернскіх ведамасцях» апавяданне «Накануне рождества».

З жывой беларускай гаворкай дзеці ўпершыню знаёмяцца ў Вяззі, пад Асіповічамі, калі адпачываюць у цёткі Стэфы Секяржыцкай.

У 1896 г., неўзабаве пасля нараджэння дачкі, захварэўшы на хуткацечныя сухоты (туберкулёз), памірае маці Максіма. Ёй было толькі 27 год.

Праз некаторы час Адам Ягоравіч разам з дзецьмі з’язджае ў Ніжні Ноўгарад. У 1902 г. Максім паступае ў Ніжагародскую мужчынскую гімназію, а летам 1908 г. Багдановічы, з прычыны змены месца службы бацькі, пераязджаюць у Яраслаўль.

Ва ўзросце 10–11 гадоў Максім пачынае пісаць вершы па-беларуску. Упершыню друкуецца ў 1907 г. ў газеце «Наша Ніва» з апавяданнем «Музыка».

Па заканчэнні гімназіі ў 1911 г. Максім Багдановіч наведвае Вільню і фальварак Ракуцёўшчына, дзе знаёміцца з Антонам і Іванам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім і Браніславам Эпімах-Шыпілам.

У 1913 г. пры грашовай падтрымцы Магдалены Радзівіл Максім Багдановіч выдае свой першы і адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок».

У 1916 г. заканчвае ў Яраслаўлі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй і пераязджае ў Менск, дзе пачынае працу ў Менскім губернскім харчовым камітэце і Беларускім камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны. Увесь свой вольны час прысвячае літаратурнай дзейнасці.

У 1917 г. у Максіма Багдановіча знаходзяць сухоты. Паэт пераязджае ў Ялту, дзе 25 траўня таго ж года памірае ў адзіноце.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат
https://medicaments-24.com