Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.11.2018
Выпуск 144. Аўтызм

Глядзець тут:

Priznaki-autizma-u-rebenka-prichinyi-metodyi-korrektsii_7930

Аўтызм – дыягназ або асаблівасць развіцця? Педыятр – неўрапатолаг – псіхіятр… Ці заўсёды шлях бацькоў дзіцяці-аўтыста вядзе менавіта да іх? Як сёння дзяржава дапамагае сем’ям з асаблівымі дзецьмі? Хто такія цьютары і ці даступныя яны беларусам? На гэтыя і іншыя пытанні вядоўцам Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа мантэсоры-педагог Кацярына Гарэцкая, якая ў перадачы таксама дасць парады, як стасавацца з людзьмі з аўтызмам.

Аўтызм – разлад (рус. расстройство), які ўзнікае ў выніку парушэння (рус. нарушения) развіцця галаўнога мозгу. Характарызуецца дэфіцытам сацыяльнага ўзаемадзеяння (рус. взаимодействия) і камунікацыі, а таксама абмежаванымі інтарэсамі і паўторнымі дзеяннямі (рус. повторяющимися действиями).

Спадчынны – рус. наследственный

Набыты – рус. приобретенный

Стаўленне – рус. отношение

Асаблівасць развіцця – рус. особенность развития

Затрымка моўнага развіцця – рус. задержка речевого развития

Стасавацца = камунікаваць, кантактаваць

Хвароба – рус. болезнь

Дыягназ

ДЦП – дзіцячы цэрэбральны паралюш (параліч)

Медычная (медыцынская) дапамога – рус. медицинская помощь

Паводзіны – рус. поведение

Палохацца = пужацца

Гойданне – рус. раскачивание

Настаўнік – рус. учитель

Выхавальнік – рус. воспитатель

Цьютар – настаўнік, які суправаджае працэс індывідуальнай адукацыі (рус. образования) дзіцяці ў дзіцячым садку, школе.

Здольнасць – рус. способность

Выхаванне – рус. воспитание

Намаганні – рус. усилия, старания

Методыкі карэктавання аўтызму

Інтэграванае навучанне – рус. интегрированное обучение

Інклюзіўная адукацыя – рус. инклюзивное образование

Ізаляваць – рус. изолировать

Практыкаванне – рус. упражнение

Заняткі (мн.лік) = урок/урокі

Гурток – рус. кружок

Сістэма Мантэсоры – прапанаваная італьянскім педагогам і доктаркай Марыяй Мантэсоры педагогіка, заснаваная на ідэях свабоднага выхавання праз сэнсорнае развіццё пры дапамозе дыдактычных заняткаў і спецыяльна арганізаванага асяроддзя (рус. среды).

Арт-тэрапія – напрамак у псіхатэрапіі і псіхалагічнай карэкцыі, заснаваны на прымяненні з мэтай тэрапіі мастацтва (рус. искусства)

Нейрагімнастыка – спецыяльна распрацаваныя нейрапсіхолагамі практыкаванні для развіцця мозгу

Парада – рус. совет

Адводзіць позірк – рус. отводить взгляд

Шукаць вочы – рус. искать глаза

Дакранацца – рус. дотрагиваться

Станоўчы = пазітыўны

Разнастайны – рус. разнообразный

Неабыякавы = нераўнадушны

Сам-насам – адзін на адзін