Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.10.2018
Выпуск 141. Кавальства

Глядзець тут:

Што такое горан, паддувала і кавадла? Як лепей казаць – кузня ці коўня? Калі на Беларусі з’явіліся першыя кавалі? Што з каваных вырабаў сёння найбольш запатрабавана? Пра гэта вядоўцам перадачы Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку распавядзе каваль Аляксей Курыла. Таксама вы станеце сведкамі таго, як спадар Курыла будзе перадаваць свае практычныя кавальскія веды маладому падмайстру Глебу.

 

Кавальства – рус. кузнечное дело

Кузня / коўня – рус. кузница

Каваль – рус. кузнец

Майстар – рус. мастер; майстэрня – рус. мастерская

Подмастерье – рус. падмайстар

Рамяство – рус. ремесло

Кавадла – рус. наковальня

Малаток, молат

Паміж молатам і кавадлам – рус. Между молотом и наковальней

Печ з паддувалам

Горан / гарно – рус. горн

Раздзімаць мяхі – рус. раздувать меха

Вугаль / вуголле – рус. уголь

Абцугі – рус. клещи

Прылада – рус. приспособление

Загатоўка

Жалязяка – рус. железка

Чыгунны – рус. чугунный

Металёвы = металічны

Сталёвы = стальны

Выраб – рус. изделие; вырабляць – рус. изготавливать

Сякера – рус. топор

Агароджа – рус. ограда

Брама – рус. ворота; брамка – рус. калитка

Лесвіца – рус. лестница

Парэнчы – рус. перила

Ложак – рус. кровать

Ліхтар – рус. фонарь

Аздабляць – рус. отделывать, украшать

Упрыгожваць – рус. украшать

Фарбаваць – рус. красить

Іржавець – рус. ржаветь