Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.09.2018
Выпуск 137. Парламент

Ці складана быць дэпутатам? Чаму беларускія дэпутаты звычайна не галасуюць супраць? Што рэальна можа змяніць у нашай краіне парламентарый? Як выглядае працоўнае месца народнага абранніка ці абранніцы? Які заробак яны атрымліваюць? Якія дадаковыя выгоды маюць?

На гэтыя і іншыя пытанні адкажа вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай дэпутатка Палаты прадстаўнікоў беларускага парламента, кіраўніца Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Алена Анісім.

Парламент

Парламенцкая сесія

Палата прадстаўнікоў – рус. палата представителей

Дом урада – рус. Дом правительства

Папярэдняе скліканне – рус. предыдущий созыв

Народны абраннік – рус. народный избранник

Дэпутат, дэпутатка

Памочнік дэпутата

Выбаршчык / выбарнік – рус. избиратель

Выбарчая акруга – рус. избирательный округ

Народны Сход – рус. Народное Собрание

Працоўная група – рус. рабочая группа

Парламенцкая камісія

Узначальваць – рус. возглавлять

Прадстаўнік – рус. представитель

Распрацоўшчык – рус. разработчик

Паседжанне – рус. заседание

Пашыранае паседжанне – рус. расширенное заседание

Абмеркаванне прапановы – рус. обсуждение предложения

Таемнае галасаванне – рус. тайное голосование

Вынікі – рус. результаты

Адзінадушна – рус. единодушно

Заўвага – рус. замечание

Кадэнцыя = тэрмін (рус. срок) дэпутацтва

Змены – рус. изменения

Правапрымяненне

Кодэкс

Указ

Дэкрэт

Пагадненне – рус. соглашение

Парламенцкія слуханні – рус. парламентские слушания

Рэгламент

Артыкул – рус. статья

Дапаўненне

Законапраект

Заканадаўства – рус. законодательство

Законатворчасць – рус. законотворчество

Цэнтр заканатворчасці і прававых даследаванняў – рус. Центр законотворчества и правовых исследований

Мясцовая ўлада – рус. местная власть

Дзяржаўны ўзровень – рус. государственный уровень

Бяспека – рус. безопасность