Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.02.2015
Выпуск 8. Запраўка

Выходзіць на тэлеканале кожную суботу!

Госця гэтай праграмы – генеральная дырэктарка сеткі аўтазаправачных станцый “А-100” Ірына Валадзько. Пераход на беларускую мову – покліч душы ці маркетынгавы ход? Ці лёгка аператары на запраўках пагадзіліся размаўляць па-беларуску? Чым адрозніваецца масла, алей і аліва? Гэтыя і іншыя цікавінкі дазнаемся разам з госцяйм і вядоўцамі перадачы – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам!

А пакуль – невялікі слоўнік па тэме “Запраўка

Аўтазаправачная станцыя (паліўная станцыя, разм. – запраўка)

Паліва (рус. топливо), дызельнае паліва, бензін

Гатунак (рус. сорт) паліва

Аператар на запраўцы, супрацоўнік запраўкі

Кліент, абслугоўванне кліентаў

Якасць (рус. качество), сэрвіс

Паліўныя (рус. топливные) тэхналогіі

Паліўная галіна́ (рус. топливная отрасль)

Паліўны рэзервуар, бочка, каністра

Паліўная калонка, пісталет, шланг

Бензавоз

Аліва для рухавіка (маторнае масла, маторны алей)

Тармазная вадкасць (рус. жидкость)

Шклоамывальнік

Лямпачкі для фар

Акумулятар

Аплаціць паліва праз тэрмінал карткай ці купюрай

Чарга ў касу

Спадарожныя (рус. сопутствующие) тавары

Харчовыя тавары

Захоўванне (рус. хранение)

Гандлёвая зала

Хуткае харчаванне (рус. быстрое питание)

Падсілкавацца (пад’есці)

Напоі: кава, гарбата

Цукар, сурвэткі

Заправіць машыну (аўто)

Напампаваць колы (рус. накачать колеса)

Мыйня (рус. мойка): аўтаматычная і самаабслугоўвання

 

 

look

на сайте magazinpoliva.kiev.ua

all-dipllom.com/evpatoriya