Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.03.2015
Выпуск 12. Адукацыя

Выходзіць на тэлеканале кожную суботу!

Госця гэтай праграмы – настаўніца пачатковых класаў адной з мінскіх школ Ірына Кульбіцкая. Ці падае прэстыж прафесіі настаўніка? Што рабіць бацькам вундэркіндаў? Якія словы і выразы спатрэбяцца беларускамоўнаму школьніку?

На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы разам з вядоўцамі – Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам! А пакуль – невялікі слоўнічак па тэме.

Адукацыя

Яслі, дзіцячы садок (не сад!) – дашкольнік, гадаванец
Школа малодшая, сярэдняя – вучань
Вучэльня (вучылішча), каледж, тэхнікум — навучэнец
ВНУ (вышэйшая адукацыйная ўстанова, універсітэт) — студэнт
Адоранае дзіця
Педагагічныя тэхналогіі
Адукацыйнае асяроддзе (рус. образовательная среда)
Неабыякавы (рус. неравнодушный) вучань
Пачатковая школа
Якаснае выкладанне (рус. качественное преподавание)
Моўнае асяроддзе: беларускамоўнае, рускамоўнае
Прыкладаць намаганні (рус. прикладывать усилия)
Лексічны запас
Навучанне
У школе: урокі або заняткі (толькі множны лік)
Ва ўніверсітэце: лекцыі, семінарскія заняткі, па́ры
Выхавальніца/выхавацелька (дзіцячы садок) – настаўнік/настаўніца (школа) – выкладчык/выкладнік/выкладчыца/выкладніца (універсітэт)
Праверка ведаў: кантрольная праца, кантрольны зрэз, тэст, сачыненне (эсэ), пераказ (рус. изложение), дыктоўка, лабараторная праца
Курсавая праца, дыпломная праца
Іспыты (экзамены, экзаменацыйная сесія)
Цэнтралізаванае тэставанне
Навучальны год
Чвэрць (у школе), семестр (ва ўніверсітэце)
Вакацыі (канікулы)
Практыка
Справаздача (рус. отчет)
Вольнае наведванне (рус. свободное посещение), штодзённае наведванне
Парта, крэсла (рус. стул), шафа, дошка
Прылады (инструменты) для ўрокаў працы
Алоўкі і папера для малявання (рус. канандаши и бумага для рисования)
Крэйда (рус. мел) белая, рознакаляровая; анучка (рус. тряпка) выціраць дошку
Тэчкі (папкі) з дакументамі
Падручнік (рус. учебник)
Дапаможнік (рус. пособие)
Сшытак (рус. тетрадь)
Дзённік (рус. дневник)
Класны журнал (не «часопіс»!)
Кампутар (камп’ютар), праектар, тэлевізар