Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.12.2015
Выпуск 36. Інваліднасць

 

Ці магчымая ўвогуле поўная роўнасць паміж вазочнікамі і астатнімі людзьмі? У чым асаблівасць гарадскога безбарернага асяроддзя? Што такое мыліцы і кіёк? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка распавядуць разам з пісьменніцай, студэнткай ЕГУ Ксеніяй Шталянковай, госцяй перадачы «Мова Нанова».

Чалавек з інваліднасцю = чалавек з абмежаванымі магчымасцямі (рус. человек с ограниченными возможностями)
Група інваліднасці
Асаблівыя патрэбы – рус. особенные потребности
Парушэнне здароўя – рус. нарушение здоровья
Слепата, страта зроку – рус. утрата зрения
Невідушчы = сляпы
Шрыфт Брайля – рэльефна-кропкавы шрыфт, прызначаны для чытання невідушчымі людзьмі альбо людзьмі з дрэнным зрокам
Глухата, парушэнне слыху – рус. нарушение слуха
Глухі, глуханямы чалавек
Немата, парушэнне маўле́ння – рус. нарушение речи
Мова жэстаў
Размаўляць на мі́гі – устойлівы выраз у беларускай мове, які азначае “размаўляць жэстамі”.
Сурдаперакладчык (сурдаперакладнік)
Парушэ́нне мабільнасці
Дзіцячы цэрэбральны паралюш = дзіцячы цэрэбральны параліч = ДЦП
Дзеяздольнасць – рус. дееспособность
Кій, кіёк – рус. палка, палочка
Мы́ліцы – рус. костыли
Вазок = інвалідная каляска
Вазочнік = калясачник
Безбар’ернае асяроддзе – рус. безбарьерная среда
Дасяжнасць = даступнасць.
Парэ́нчы (рус. перила), пад’ёмнік, ліфт, пандус
Рэабілітацыя, рэабілітацыйныя сродкі (рус. средства)
Персанальны асістэнт
Незалежнае пражыванне
Сацыяльная дапамога (рус. помощь)
Інклюзіўная адукацыя – працэс павелічэння ступені ўдзелу кожнага асобнага вучня ў акадэмічным і сацыяльным жыцці ўстановы адукацыі.
Дыскрымінацыя
Паралімпійскія гульні – Алімпійскія гульні для людзей з інваліднасцю

Грузоперевозка подробно
еще по теме