Што такое фрымаркет? Які офіс называюць зялёным? Чаму атамную энергетыку нельга лічыць альтэрнатыўнай? Як простыя людзі могуць паўплываць на экалагічную сітуацыю ў сваім горадзе, раёне, двары? Пра гэта ды шмат што іншае вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з актывісткай экалагічнага руху, сябрам таварыства «Зялёная сетка» Кацярынай Ганчаровай.
Навакольнае асяроддзе – рус. окружающая среда. Спрыяльнае (рус. благоприятное) навакольнае асяроддзе.
Забруджванне/забруджанне – рус. загрязнение.
Захаванне клімату – рус. сохранение климата.
Прадухіленне зменаў (клімату) – рус. предотвращение изменений.
Устойлівае развіццё – гарманізацыя працэсаў развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу і грамадства.
Экалагічны: лад жыцця (рус. образ жизни), транспарт, рух (рус. движение), след, менеджмент, турызм, бяспека (рус. безопасность), арганізацыя, сістэма/экасістэма, права/экаправа.
Прыродаахоўны – рус. природозащитный.
Бяспека (рус. безопасность): хімічная, радыяцыйная і інш.
Ашчадны = беражлівы.
Біяразнастайнасць (рус. биоразнообразие) – разнастайнасць жыцця ва ўсіх яго праявах, паказчык складанасці біялагічнай сістэмы.
Прыродныя рэсурсы: узнаўляльныя (рус. возобновляемые), вычарпальныя (рус. невозобновляемые).
Альтэрнатыўная энергетыка – няшкодныя для навакольнага асяроддзя спосабы атрымання і выкарыстання энергіі.
Энергазберагальныя лямпы
Біяпаліва (рус. биотопливо) – паліва з жывёльнай ці расліннай сыравіны або з прамысловых адкідаў.
Адкіды (рус. отходы): прамысловыя (рус. промышленные), сельскагаспадарчыя, хімічныя, радыяцыйныя, біяраскладальныя (рус. биоразлагающиеся) і інш.
Несанкцыянаваная звалка – рус. несанкционированная свалка.
Смецце, смеціць – рус. мусор, мусорить. Сартаванне смецця.
Перапрацоўка – рус. переработка.
Гарадское асяроддзе – прыродныя і створаныя чалавекам умовы пражывання ў горадзе, якія вызначаюць узровень і якасць жыцядзейнасці яго насельнікаў.
Экаўрбаністыка – дысцыпліна па вывучэнні ўзаемадзеяння гарадскога і прыроднага асяроддзя ў гарадах.
Зялёны офіс/эка-офіс – сістэма мерапрыемстваў па зніжэнні фінансавых выдаткаў на ўтрыманне офіса за кошт ашчаднага стаўлення да прыродных рэсурсаў.
“Зялёная сетка” – грамадскае таварыства, якое аб’ядноўвае людзей, неабыкавых да экалагічных праблем.
Экаактывізм, экаактывіст – агульная назва мерапрыемстваў, учынакаў, дзеянняў удзельнікаў экалагічных арганізацый.
Фрымаркет – безграшовы кірмаш, дзе можна ўзяць
Арганічныя прадукты/біяпрадукты, арганічная гаспадарка (рус. хозяйство) – натуральныя, экалагічна чыстыя і бяспечныя прадукты.
Зялёнае/адказнае спажыванне (рус. потребление), экаспажыўцы – спажывецкі экаактывізм, накіраваны на падтрымку экалагічнасці спажывання.
Экамаркіроўка – знак на прадукцыі, які сведчыць пра яго экалагічнасць.
Глеб Лабадзенка, Алеся Літвінкоўская,