Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.12.2015
Шэсць загадок (2015 міні-альбом)

 

Рэліз ад Vuraj атрымаўся хоць і кампактным, але адразу з двумя цікавымі асаблівасцямі. У яго ўвайшлі тры песні – «Шэсць загадок», «Гаю» і «Шчодры вэчор». Разам з трыма студыйнымі кампазіцыямі Vuraj упершыню змясціў першакрыніцы – аўтэнтычныя спевы бабуль з Заходняга Палесся. Яны натхнілі музыкаў на стварэнне альбому і яны ж ляглі ў аснову аўтарскіх трэкаў.

«Кожная песня для нас што цэлы Сусвет са сваей атмасфэрай, гісторыяй і сакральным кодам. Ты стараешся яе зразумець, адчуць і, як вынік, пераасэнсаваць», – кажа фронтмэн гурта Сяржук Доўгушаў.

Другая асаблівасць тычыцца ўжо саўнду гурта, які стаў яшчэ больш адметным з прыходам у калектыў таленавітага баяніста Аляксандра Ясінскага (BosaeSonca, The Unlimited Trio). «Гэта новы этап у развіцці нашага гурта!», – заяўляе ў сувязі з гэтым лідар Vuraj.

Vuraj:

Cяржук Доўгушаў — вакал, сапілка

Аляксандар Ясінскі — баян

Вольга Палякова — флейта

Эрык Арлоў-Шымкус — кантрабас

Наста Папова — скрыпка

Даніла Залескі — бубны 

запіс і мастэрынг — Андрэй Багданаў

дызайн вокладкі — Аляксей Кульбіцкі

 

 

Шаноўныя сябры! Усе аўдыё рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага аўдыё парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]

свадебный салон киев