Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.08.2017
Серыя 17

Краіна: Польшча

Пра фільм: Малады чалавек шукае праўды пра сябе, свет і людзей. Ён мусіць на ўласнай скуры пераканацца, што ў жыцці важна, прыгожа і што небяспечна. Ён сам мусіць абраць свой шлях, знайсці сябе… Менавіта пра гэта апавядае новы серыял «Папялушка».

19-гадовая Блянка шчасліва жыла ў Калінаве, акружаная любоўю і шматлікімі сябрамі. Яна адчувала сябе бяспечна, яе любілі. Аднойчы яна даведваецца, што яе свет не такі. Яна зусім не дачка сваіх бацькоў і не ведае жыцця. За колькі гадзінаў увесь ейны ранейшы свет абрынаецца. Яна не можа пагадзіцца з тым, што бацькі яе падманвалі. Дзяўчына кідае ўсё, уцякае з дому і вырашае шукаць сваю біялагічную маці. Пакідае родны Калінаў, едзе насустрач невядомаму. Гэта пераломны момант для Блянкі — пачынаецца новая старонка ейнага жыцця.

Такі пачатак казачнай гісторыі галоўнай гераіні серыялу «Папялушка», гісторыі, якая для маладзёнаў можа быць адбіткам іхных уласных учынкаў, праступкаў, зробленага выбару. Мы сочым за лёсам Блянкі, якая крочыць у самастойнае жыццё. Маладая, даверлівая дзяўчына вучыцца ацэньваць людзей, выбіраць паміж дабром і злом і спазнае вагу адказнасці. Асабліва тады, калі немагчыма разлічваць на падтрыманне блізкіх… Ці дасць яна рады?

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

аккумуляторы на харьковском

также читайте gss.com.ua