Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.05.2017
Серыя 12

Краіна: Польшча
У ролях: Багуслаў Лінда, Томаш Шухарт, Пшэмыслаў Блюшч, Яцэк Коман, Эва Сакалава
Пра фільм: Лавіна, мяцеліца ці цёмная ноч – для горных ратаўнікоў гэта не мае значэння. Ёсць выклік – трэба ісці. Падчас ратавальнай аперацыі няма месца эмоцыям. Серыял «Ратаўнікі» апaвядае пра братэрства людзей, якія, незалежна ад акалічнасцяў, разам імкнуцца выратаваць чалавечае жыццё. На фоне трагедыяў, якія здараюцца ў гарах, іх прыватныя канфлікты і жыццёвыя драмы адыходзяць на задні план. Незалежна ад абставінаў ратаўнікі мусяць трымацца разам і мець поўны давер адзін да аднаго. Спрэчкі з блізкімі, траўмы і складаныя дачыненні паміж людзьмі паказваюць, што жыццё не бывае простым. Сябар можа быць у змове з ворагам, а небяспечныя ратавальныя аперацыі могуць зблізіць дагэтуль зусім незнаёмых людзей. Прыгожыя горныя пейзажы ілюструюць сілу прыроды і мужнасць людзей, якія прыкладаюць усе намаганні, каб выратаваць жыццё турыстаў, што вандруюць па горных сцежках. Серыял здымалі ў польскіх і славацкіх Татрах.

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

www.zaraz.org.ua

www.profvest.com

np.com.ua