Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.03.2017
Серыя 12

Краіна: Польшча
Рэжысёр: Ежы Антчак
У ролях: Ядвіґа Бараньска, Ежы Біньчыцкі, Яніна Трачыкуўна, Ежы Камас, Бэата Тышкевіч

Пра фільм: Сямейная сага пра два пакаленні роду Нехціцаў разгортваецца на фоне зменаў у польскім грамадстве з 1865 да 1914 года – з моманту заканчэння антырасейскага паўстання і да пачатку Першай сусветнай вайны. Багуміл Нехціц, былы паўстанец і заможны шляхціч, жэніцца з Барбараю Астшэньскаю, якая таксама паходзіць з заможнага, некалі багатага роду. Унутраны свет Барбары абцяжараны няшчасным каханнем і няздзейсненаю мараю стаць «гарадскою дамаю». Жыццё Багуміла, лагоднага і высакароднага чалавека, напоўненае цяжкаю працаю, у якую ён уцякае ад трагічных успамінаў пра паразу паўстання 1863–1864 гадоў. Гэтыя два лёсы спалучаюцца і ствараюць фабулу фільму. Нягледзячы на адсутнасць ўзаемаразумення, Барбара і Багуміл застацца разам. І толькі мужава смерць уносіць у існаванне Барбары радыкальныя змены, а пачатак вайны – страх за свой лёс і будучыню сям’і. Серыял зняты паводле аднайменнага раману Мар’і Дамброўскай – выдатнага твору польскай літаратуры, своеасаблівай энцыклапедыі псіхалогіі ды традыцыяў польскай інтэлігенцыі мяжы ХІХ–ХХ стагоддзяў.

Спампаваць тут:

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

www.velotime.com.ua

np.com.ua/teplovoe-oborudovanie/pechi-dlja-piccy.html

закодироваться от алкоголя цена