Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.08.2015
Ніл Гілевіч

 

Амаль за шэсцьдзесят пяць год жыцця ў літаратуры яму ні разу не здрадзіла муза паэзіі. Мабыць, калі-некалі пакідала яго, але па малітве паэта вярталася. Яму пашчасціла быць нашчадкам моцнага сялянскага роду. Паэт нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёну Мінскай вобласці. Там прайшлі ягоныя дзіцячыя і выросткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкае акупацыі. З 1947-га жыве ў Менску. Любоў да роднае мовы, жаданне авалодаць багацейшымі скарбамі літаратуры і сказаць у ёй сваё паэтычнае слова прывялі будучага пісьменніка спачатку ў Менскае педагагічнае вучылішча, а затым на філалагічны факультэт БДУ. Пасля яго заканчэння (1956) вучыўся ў аспірантуры, з 1960 па 1986 гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры (у 1963 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускае паэзіі ХХ ст., у 1978 г. атрымаў вучонае званне прафесара). У 1980 г. была высока ацэнена навуковая дзейнасць Ніла Гілевіча: яму прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!