Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.08.2015
Людзі старой веры

 

Пётр Дзяменцьеў з Відзаў – настаўнік мясцовай грамады старавераў. Свае набажэнствы гэтая парафія, што месціцца побач з беларуска-літоўскаю мяжою, адпраўляе ужо з дзесяць гадоў. Самі стараверы паходзяць з Расеі, прыйшлі сюды адтуль 300 гадоў таму, ратуючыся ад дзяржаўнага пераследу пасля рэформы Маскоўскае праваслаўнае царквы, якую правёў патрыярх Нікан. Таго, хто адмаўляўся маліцца па-новаму, царскія ўлады гвалтам змушалі прыняць рэформу, калі ж чалавек усё роўна трымаўся «старое веры» – пазбаўлялі маёмасці і нават каралі смерцю. Вялікая колькасць уцекачоў знайшла прытулак у Вялікім княстве Літоўскім – на абшары сучаснай Беларусі. Чарговая хваля пераследу старавераў узнялася пры саветах. Камуністы нішчылі іхныя цэрквы, прымушалі вырачыся веры, забіралі зямлю, высылалі ў Сібір.
Адраджэнне стараверскае царквы распачалося толькі на пачатку 1990-х, найперш дзякуючы дзейнасці такіх людзей, як Пётр Дзяменцьеў, які ўласным прыкладам пераконваў навакольных жыхароў вярнуцца да веры продкаў.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

https://best-cooler.reviews

http://designedby3d.com/

http://xn----7sbajornvhu8c.com.ua