Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.08.2015
Ілля Курган

 

Яго называюць здабыткам гаспадарства, чалавекам-легендай. Ён прапрацаваў на радыё без малога 40 гадоў, і менавіта столькі ў эфіры гучаў яго аксаміцісты віяланчэльны голас: “Гаворыць Менск…” Вы памятаеце? Але Ілля Курган і цяпер у шыхце: выкладае сцэнічную гаворку ва Унівэрсытэце культуры і Беларускай акадэміі мастацтваў, працуе літаратурным кансультантам у Купалаўскім тэатры ды Тэатры беларускай драматургіі. Ён патрэбны, паважаемы і запатрабаваны! Ці гэта не шчасце? Не так даўно ў адным з беларускіх выдавецтваў выйшла кніга ягонай вучаніцы — паэткі, пісьменніцы і драматурга Дэльфіны — “Залаты голас Беларусі — Ілля Курган”.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

Грузоперевозки в Беларусию