Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.08.2015
Галерэя Ады

 

Ада Райчонак заснавала недзяржаўны музей у Германавічах, ладзіць мастацкія пленэры, бардаўскія фестывалі, навуковыя канферэнцыі, узначальвае культурна-асветніцкі цэнтр імя Драздовіча. У 2010-м германавіцкая асветніца стала лаўрэаткай прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі», якую ўручае «Рух за Свабоду».
Фільм, рэалізаваны ў беларускай вёсцы, распавядае гісторыю ўладальніцы невялікай фермерскай гаспадаркі, якая кожны год арганізуе мастацкія пленэры. Вядучыя беларускія мастакі, якія не могуць выстаўляць свае працы ў афіцыйных галерэях, раз у год могуць паказаць іх на выставе пасля пленэру. У фільме таксама паказана, як нараджаецца спецыфічная лучнасць паміж жыхарамі вёскі і мастакамі.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

www.photolifeway.com

fiat.niko.ua