Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: БНР 100

21.03.2018
Выпуск 125. БНР

Ці можна лічыць БНР першай нацыянальнай дзяржавай беларусаў? Якімі былі яе афіцыйныя атрыбуты? Каго можна ўзгадаць у ліку заснавальнікаў БНР? Ці былі сярод іх жанчыны?

Асноўныя факты пра Беларускую Народную Рэспубліку вядоўцам Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай распавядзе госць святочнай перадачы кандыдат гістарычных навук Валянцін Мазец.

Беларуская Народная Рэспубліка: галоўныя факты і даты

5-17 снежня 1917 г. адбыўся 1-ы Усебеларускі з’езд, на якім упершыню было прынята рашэнне пра стварэнне органа краёвай улады ў форме Усебеларускага Савета Сялянскiх, Салдацкiх i Рабочых Дэпутатаў.

14 снежня 1917 г. быў выбраны Савет 1-га Усебеларускага з’езда.

21 лютага 1918 г. паводле І-й Устаўной граматы БНР быў створаны першы беларускі ўрад – Народны Сакратарыят і пакладзены пачатак працэсу інстытуалізацыі беларускай дзяржаўнасці.

9 сакавіка 1918 г. другой Устаўной граматай была абвешчана БНР.

18 сакавіка 1918 г. Савет 1-га Усебеларускага з’езда быў перайменаваны ў Раду БНР.

24 сакавіка 1918 г. Рада БНР Трэцяй Устаўной граматай абвясціла незалежнасць Беларусі.

12 красавіка 1918 г. – пастанова Рады БНР аб наданні беларускай мове статуса дзяржаўнай.

24 красавiка 1918 г. Народны Сакратарыят зацвердзiў статут i асабiсты склад Беларускай Гандлёвай палаты на Украiне.

25 красавiка 1918 г. створана Беларуская цэнтральная гандлёвая палата на чале з П. Крэчэўскiм.

28 красавiка 1918 г. Народным Сакратарыятам была зацверджана дзяржаўная пячатка з выявай «Пагоні» і кругавым надпісам Беларуская Народная Рэспубліка.

19 мая 1918 года Першае таварыства беларускай драмы і камедыі было рэарганізавана ў Дзяржаўны тэатр БНР на чале з рэжысёрам Фларыянам Ждановічам.

21 мая 1918 года герб «Пагоня» быў зацверджаны ў якасці дзяржаўнага сімвала БНР.

1 чэрвеня 1918 г. па распараджэнню Народнага Сакратарыята асветы Вышэйшая Музычная школа рэарганізавана ў Беларускую Дзяржаўную Кансерваторыю.

Чэрвень 1918 года – прафесарам Мітрафанам Доўнарам-Запольскім быў прадстаўлены праект Беларускага нацыянальнага ўніверсітэту. Пачала працаваць Урадавая камісія БНР па стварэнні ў Менску нацыянальнага ўніверсітэту.

Снежань 1918 г. – пачатак фармавання ў Горадні 1-га Беларускага палка.

Жнівень 1919 г. – упершыню быў рэалізаваны філатэлістычны праект БНР, які ажыццявіў кіраўнік Беларускай вайскова-дыпламатычнай місіі ў Латвіі і Эстоніі Кастусь Езавітаў. Было надрукавана каля 5 млн. марак «Асобны атрад БНР» наміналам 5, 10, 15, 50 капеек і 1 рубель. Атрымалася пагасіць значную партыю гэтых марак праз латышскую паштовую кантору ў Марыенбургу. Гэтыя маркі знаходзіліся ў паштовым звароце Латвіі некалькі месяцаў. Езавітаў змог зацікавіць беларускімі маркамі еўрапейскіх філатэлістаў. Праз яго было прададзена ў Нямеччыне, Францыі і Чэхаславаччыне паштовых марак на суму 200 тыс. нямецкіх марак.

Лістапад 1919 года у берлінскай друкарні надрукаваны першыя дыпламатычныя пашпарты БНР, якія атрымалі звыш 3 тысяч чалавек.

У лістападзе–снежні 1920 года адбыўся Слуцкі збройны чын, падчас якога два палкі 1-й Слуцкай брыгады БНР супрацьстаялі некалькім дывізіям 16-й савецкай арміі.

Лістапад 1920 года – архітэктарам Лявонам Дубейкаўскім быў створаны праект першай дзяржаўнай узнагароды БНР – «Крыж Пагоні».

20 лістапада 1920 года – падпісанне першай паўнавартаснай міждзяржаўнай дамовы паміж БНР і Літоўскай Рэспублікай.

обращайтесь

купить краску для стен

www.oncesearch.com/search/PornLeech/5