Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.06.2015
Бясонная плынь

 


Пра фільм: Спрадвеку на абшары, які цяпер займае горад Менск, у раку Свіслач упадала багатая на рыбу рэчка Няміга. Зараз яна таксама існуе, але цячэ ў падземным калектары ўздоўж схаваных пад зямлёю фундамэнтаў старога Менску, ад якіх на паверхі не засталося і следу. Вандруючы плынямі падземнай ракі, мы трапляем у падарожжа часу — ад XIII стагодздзя. Дзякуючы разнастайным аповедам гісторыкаў і археолагаў, мы знаёмімся з мінулымі эпохамі ды заняткамі тагачасных жыхароў узбярэжжа Свіслачы. Разам з аўтарамі стужкі мы перажываем трагічныя здарэнні, якія адбываліся з-за нядбайнасці кіраўнікоў гораду. На іхны загад знішчылі старажытныя будынкі, якія памяталі водную плынь Нямігі, што цякла яшчэ на паверхні. Фільм стаўся ня толькі дакумэнтам імклівасці часу, але таксама і маляўнічаю аповесцю пра адказнасць чалавека перад сваім народам.

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

http://progressive.ua

www.np.com.ua

www.topobzor.info