Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.06.2015
Беларускі фронт альбо размова пра мову

 

Мова ёсць адным з фронтаў барацьбы за Беларусь
Валянцін Акудовіч (філёзаф, літаратар): “А сёння быць свабоднымі — гэта гаварыць па-беларуску. Сёння Свабода і беларуская мова застаюцца сінонімамі.”
Янка і Аляксей Лапіцкія (сям’я актывістаў з Жодзіна): “Гэтыя драматычныя падзеі са стрэламі былі як раз пад час таго, як Янка аднаўляўся ў навучаньні па-беларуску.”
Юля Латушкіна (псіхолаг): “Напэўна, сапраўднае Адраджэнне тады, калі звычайны сантэхнік пачне размаўляць па-беларуску…”
Вінцук Вячорка (палітык, мовазнаўца): “У прынцыпе, калі ты ўсведамляешь сябе беларусам ты адкідаеш дыктатуру як чужародную.”
Ігар Знык (прадзюсар з Варшавы): “І калі б глядець толькі на тых, каго я ведаю, тут ужо даўно мусіла быць нармальная дэмакратыя…”
Фелікс Янушкевіч (мастак з Ракава): “Таму, трэба быць аптымістам. Народ заўсёды будзе існаваць, мы не ідзем да поўнай катастрофы.”
Маша Каралькова (вучаніца з Горак): “Магчыма, людзі самі часам не хочуць свабоды, калі не змагаюцца за гэта.”

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

showroom-kiev.com.ua