Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.06.2015
Абрады

 

Беларуская вёска. Раніца. Поле. У кадры з’яўляецца пастухоў ражок на фоне ўсходу сонца. Тым часам у вёсцы гаспадары збіраюцца першы раз сёлета выганяць жывёлу на пашу.
Гэта цэлы рытуал. Гаспадар апранаецца ў святочнае, у торбу кладзе скібку хлеба, соль, печыва, тры каменьчыкі, сцізорык, замок, бязмен, сякеру, курынае яйка, грамнічную свечку. Маладзіцы і старэйшыя жанчыны да першага выгану стараюцца закончыць усе хатнія справы ды таксама выходзяць на двор, каб правесці кароўку ў поле. Гаспадар выганяе з адрыны жывёлу, зняўшы шапку. Жанчыны тым часам на парозе хлява кладуць крапіву, лопух, сыплюць асвячоны мак. Затым гаспадар з поўным вядром вады, трыма прыгаршчамі саломы, выцягнутай са страхі свірна, па ходзе сонца абыходзіць гавяду, перакідае цераз яе камень і пырскае вадою. Зрабіўшы гэта тройчы, закапвае каля варотаў замок, бязмен, сякеру і яйка, распальвае на тым месцы цеплік з саломы ды праганяе цераз яго жывёлу, торбу аддае пастуху. Выганяюць кароўку са двара галінкаю вярбы, асвячонаю ў Вербную нядзелю. Жывёлу выганяюць праз брамку не перадам, а тылам. Пры гэтым гавораць: «З Богам кароўка на пашу! »

 

 

Шаноўныя сябры! Усе відэа рубрыкі “Медыятэка” ўзятыя з адкрытых крыніц інтэрнэта.
Калі змяшчэнне нейкага відэа парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта на мэйл [email protected]
Калі вы маеце цікавае відэа, якое можна дадаць у “Медыятэку” – калі ласка, дасылайце інфармацыю пра яго на гэты ж адрас.
Дзякуй!

www.np.com.ua

https://webterra.com.ua