Лякарня, шпіталь, бальніца – установа для стацыянарнага лячэння хворых (раённая, абласная). Шпіталь жа – лячэбная ўстанова або бальніца, звычайна вайсковая.
Мне баліць … (а не “ў мяне баліць”!)
Высокі (нізкі) ціск
Харчовае атручанне – хвароба ў выніку ўздзеяння на арганізм прадуктаў харчавання (атруціцца грыбамі, атруціцца гарэлкай).
Страўнік – орган стрававання чалавека і жывёл. || прыметнік: страўнікавы.
Крывацёк – выцяканне крыві з крывяносных сасудаў (унутраны крывацёк).
Боль, моцны боль (мужчынскі род!)
Прышчэпка (ад нейкай хваробы), прышчапіць – увесці ў арганізм вакцыну для папярэджвання ці вылечвання якой-небудзь хваробы (прышчапіць воспу).
Апёк
Бяссонне, бяссонніца – нездаровая адсутнасць сну або парушэнне сну (мучыцца бяссонніцай).
Запаленне лёгкіх
Страсенне (мазгоў)
Страціць прытомнасць
Сухоты – тое, што і туберкулёз.
Скронь – бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці. || прыметнік: скроневы.
Сківіца – кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы.
Спіна (націск на “і”)
Мачавік, мачавы пухір
Каса (селязёнка)
Нырка
Скура, пазногці (пазногаць)
Цягліца – тое, што і мышца. || прыметнік: цяглічны.
Цяжарнасць (яна цяжарная, яна чакае дзіця)
Мыліцы, кіёк
Інвалідны вазок ( каляска)
Болепатольны сродак
Мяне калоціць; мяне ванітуе; мне млосна
Прымаць лекі да (пасля) яды (бо ежа – гэта што ямо, а яда – сам працэс).