Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.03.2015
СЛОЎНІК. Паганства

СЛОЎНІК. Паганства

Паганец = язычнік
Паганства = язычніцтва
Старажытнае вераванне
Боства
Балванахвальства
Ахвярапрынашэнне
Іншасвет
Пекла
Вырай = рай
Чары, чараваць, чараўнік, чараўніца
Варажыць, варажбіт, варажбітка
Знахар, знахарка
Зёлкі
Сурок, сурочыць
Прымхі = забабоны
Замова, загаворы, шэпты
Клясці, праклён
Чорт / нячысцік / нячыстая сіла
Ваўкалак / пярэварацень
Капішча, капліца

Багі і духі
Стыхія агню
Пярун – бог грома і маланак, бог вайны
Сварог, Ярыла, Каляда, Хорс – багі сонца, якія даравалі цяпло, клапаціліся пра ўрадлівасць зямлі, апякун земляробаў
Жыжаль – бог агню, апякун рамёстваў

Стыхія зямлі
Вялес (Волас) – бог падземнага свету, таксама клапаціўся пра свойскую жывёлу і дапамагаў пастухам
Жыцень – гаспадар поля
Тур – апякун дзіціх звяроў, забяспечваў поспех на паляванні
Лада – багіня кахання і вясновага абуджэння
Цёця – багіні ўраджаю
Мокаш — багіня падземнага свету
Лясун (Лесавік, Пушчавік) – гаспадар лесу і жывёлаў у ім
Дамавік (Дамавы, Хатнік, Гаспадар, Падпечнік) — хатні дух, гаспадар і заступнік хаты, які забяспечвае нармальнае жыццё сям’і, здароўе людзей і жывёл
Хлеўнік (Хляўнік)– нядобры дух, які псуе ў хлявах жывёлу
Хохлік – нядобры дух палёў і лясоў

Стыхія вады
Русалкі (Вадзяніца, Купалка, Гушкалка) – духі тапеліц, якія заманьваюць падарожных у падводнае царства
Вадзянік – дух падводнага гаспадарства, увасабленне стыхіі вады

Стыхія паветра
Стрыбог – бог вятроў

Паганскія святы:
Асноўныя: Каляды, Вялікдзень, Купалле
Іншыя: Юр’я/ Ярыла, Радаўніца, Сёмуха / Троіца, Жніво, Дажынкі, Дзяды

у нас

самые лучшие витамины

еще по теме designprof.com.ua