Пра курсы
ГАРАДЫ :


19.12.2015
СЛОЎНІК Народная медыцына

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Народная медыцына – сукупнасць набытых народам ведаў пра гаючыя сродкі, лекавыя травы і гігіенічныя навыкі, а таксама іх практычнае выкарыстанне для зберажэння здароўя, папярэджання і лячэння хвароб; шэраг прыёмаў, накіраваных на лячэнне.

Народныя сродкі і медыцыну называюць нетрадыцыйнымі, таму што яны перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў выглядзе традыцый, абрадаў, вопыту.

У якасці народных сродкаў выкарыстоўваюцца дары прыроды: садавіна, гародніна, кара дрэў, кветкі, травы, ягады, лазня,пчолы і мёд, вада, абразы, абрады, абярэгі і г.д.

Фітатэрапія – лячэнне травой.

Хвошч, маці і мачыха, дзьмухавец, крапіва.

Дэндратэрапія – лячэнне дрэвам.

Водалячэнне – лячэнне вадой.

Апітэрапія – лячэнне прадуктамі пчалярства.

Літатэрапія – лячэнне каменнем.

Замова ад зубнога болю

Ой вы, зубы, зубы! Чаму ж вы не белы, ды руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце ж вы хварэці, будзеце як велькі пан у карэце. А калі не перастанеце балеці, то мы будзем вас жалезам цягнуці. Ідзі ж ты ,хвароба, у шырокае поле, у сухія лясы, ды ў мокрае балота. А хваробы нам жаднай не трэба, бо яна прыйшла ад чорта, але не з неба.

участники рынка ценных бумаг

купить воду киев

https://pharmacy24.com.ua