Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.08.2015
Школьная форма для сапраўдных беларусаў – цяпер і ў Гродне

Як адаптаваць традыцыйныя беларускія строі пад сучаснае стылёвае адзенне, абмяркоўвалі 4 жніўня на чарговым гістарычным аўторку ў гарадзенскай “Краме Ц”.

Сваё бачанне стылізаванага адзення прадставілі вытворцы з майстэрні “Elen Carotte”.

“Elen Carotte” – гэта праект, які з’явіўся на беларускім рынку год таму і ўжо паспеў зацікавіць аматараў вышыванкі. Майстэрня не толькі спецыялізуецца на захаванні традыцый народных строяў, але і імкнецца асучасніць іх.

У “Краме Ц” вытворцы з “Elen Carotte” прэзентавалі школьную форму для маладых беларусаў. Стыль, у якім выкананае адзенне, вядучы спецыяліст майстэрні Алена Маркоўка называе этна-дзелавым. У ім добра спалучаюцца сучасныя модныя тэндэнцыі і элементы нацыянальнага касцюма.

20150804_181406(0)

У Гродне былі прадстаўленыя два варыянты школьнай формы. Адна з іх цалкам адаптаваная пад цяперашні час (на хлопчыку і дзяўчынцы злева), другая мае больш падабенстваў з традыцыйнай вышыванкай (на дзяўчынцы справа).

P1210057

Усё адзенне зроблена з лёну высокай якасці і захоўвае асноўныя рысы, характэрныя для знешняга выгляду беларускай кашулі. У той жа час стылізацыя пад сучаснасць дазваляе насіць такую форму паўсядзённа.

Паглядзець і набыць адзенне вытворчасці   можна з сённяшняга дня ў “Краме Ц” на вул. Вялікай Траецкай, 16. Пры адсутнасці патрэбных памераў можна на месцы зрабіць замову і ўжо максімум праз тыдзень любавацца сваім дзіцёнкам, апранутым у сапраўдную беларускую школьную форму.

 

Кася Мазалеўская,

Фота аўтара і

Тури в європу зі львова tmtravel.com.ua
www.etalon.com.ua

www.biceps-ua.com