Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.12.2015
У Гародні пройдзе лекцыя, прысвечаная Ігнату Абдзіраловічу

17 снежня ў Гародні пройдзе лекцыя “Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча”, якую правядзе Павел Баркоўскі.

Ігнат Абдзіраловіч — аўтар маленькага эсэ “Адвечным шляхам” і несувымерна вялікай ідэі “ліючайся формы”. Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як пачынальнік самастойнай беларускай інтэлектуальнай традыцыі — якая і ўзнікае, калі мы звяртаемся да яе пачатку, спрабуючы прачытаць запаветы заснавальнікаў і ўбачыць праз іх вобразы будучыні. У час, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, ідэі Абдзіраловіча выяўляюцца неверагодна жывымі і дзейснымі.

У межах Лятучы ўнівэрсітэт  у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі”, курсамі беларускай мовы “Мова Нанова” падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў – цыкл пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі дзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая,  Міхаіл Баярын, Валянцін Акудовіч.  Лекцыі адбудуцца на працягу снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах: Гародня, Гомель, Віцебск, Маладзечна, Магілёў.

17 снежня а 18.30 у гарадзенскай галерэі “Крыга” Павел Баркоўскі прамовіць першую лекцыю “Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча”. Праз асэнсаванне апісанай Абдзіраловічам культуралагічнай і геапалітычнай дылемы паміж Усходам і Захадам і прапанаваных ім магчымых сцэнароў будучага развіцця Беларусі ў палітычных, культурных, гаспадарчых формах, разам з лектарам спрабуем разважаць над пытаннямі:  наколькі прапановы, агучаныя сто год таму, працягваюць заставацца дзейснымі ікарыснымі сёння? Наколькі пасуюць сённяшнім варункам нашага развіцця, даюць нам належны шлях?

Лекцыя адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 3-11 (галерэя “Крыга”). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375291068594, +375297422040

 

velotime.com.ua/category/podrostkovye-velosipedy/

www.velotime.com.ua

www.farm-pump-ua.com