Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.12.2016
ЗАНЯТКІ 12. ТРЭЦІ СЕЗОН

27.11.2016

Тэма нашых дванаццатых заняткаў – грошы.

Да нас у госці завіталі магістр бізнэс-адміністравання і дзяржаўнага кіравання Крысціна Вітушка і нумізмат Мірон Вітушка. Мы даведаліся пра тое, як і навошта з’явіліся грошы, з чаго рабілі грошы ў старажытнасці, як яны прайшлі шлях ад грыўнаў на шыі да маленечкіх сучасных картак. Паразмаўлялі пра скарбы, Мірон расказаў, як яму аднойчы пашанцавала знайсці невялікі скарб. Спадарыня Крысіна распавяла дзеткам пра банкі і банкаўскую сістэму, манетныя двары, казначэйствы. Мы ўсе паразважалі, адкуль можна браць грошы і як іх разумна траціць.

Мірон паказаў сваю багатую калекцыю манет і банкнотаў, сярод якіх былі і такія, што ўжо выйшлі з ужытку, а таксама грошы з Індыі і іншых далёкіх краін і нават копія фларэнційскай манеты 15 ст.

Нашы наведвальнікі прынялі жывы ўдзел у абмеркаванні, паказалі прыдуманыя імі грошы і выканалі заданні.

Наступны раз малодшая група зможа паглядзець спектакль лялечнага тэатра пра ветлівасць. А старэйшым прапануем паспрабаваць прыдумаць казку.

Хатняе заданне можна спампаваць тут:
Хатняе заданне

biceps-ua.com

https://citroen.niko.ua

www.farm-pump-ua.com/farmakologiya.html