Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.04.2014
ВЕРШЫ Андрэй Хадановіч. Мама хвалюецца раз

Мама хвалюецца – раз:
Нехта залез пад матрац.

Мама хвалюецца – два:
Выцягні бот з рукава!

Мама хвалюецца – тры:
Цацкі ў пакоі збяры!

І не раскідвай гарох!
Мама ўжо лічыць да трох.

Гэтыя чорныя дзіры
Зноў на каленках… Чатыры!

Мама хвалюецца – пяць:
Спі! Нават бэйбусы спяць!

 

http://ukrterminal.kiev.ua

https://renesans-centr.kiev.ua

www.pillsbank.net