Пра курсы
ГАРАДЫ :


19.02.2015
ВЕРШ “Адкрыццё лясной кавярні”

Алена Церашкова, вядучая курсаў “Мова Нанова Дзеткам”.

м

м

м

Гаспадар кавярні трус

Пасцяліў на стол абрус.

Тры вавёрачкі ў берэтках

Спрытна складваюць сурвэткі,

Дзве бялюткія галубкі

Дружна выціраюць кубкі,

Зімародак мые сподак,

А заранкі — філіжанкі,

Мышкі адшукалі лыжкі,

Кіскі вылізалі міскі,

Прыляцеў з балота драч,

Малака прынёс гарлач,

Хітрая ліса-сястрыца

Соль насыпала ў сальніцу,

Сам мядзведзь прынёс цукеркі

Ды насыпаў у талеркі,

А з кішэні камізэлькі

Квасу выцягнуў бутэльку.

Жыхароў лясных чакаем,

ВАС САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

別れさせ屋 そこ