Пра курсы
ГАРАДЫ :


24.08.2015
ПЕСНЯ “Дзе нас не хапае з табой…”

Было так заўжды і ў любыя часы

У марах хлапечых і снах:

Раве акіян, вецер рве валасы,

Штурвал у надзейных руках…

На поўдзень ці поўнач шлях выпадзе нам —

На працу, на подзвіг, на бой –

Спяшаймася, сябра, заўсёды быць там,

Дзе нас не хапае з табой.

 

Прыпеў:

 

На далонь далонь пакладзі і хадзем.

Клічуць за парог сто шляхоў і дарог.

Сябра мой са мной – і бяда не бяда.

Хай складаны час выпрабоўвае нас!

 

А хлопцы – адчайны і верны народ,

Хто ростам не выйшаў – лухта.

Твой конь пад сядлом зноў стаіць ля варот –

І гэта навек будзе так!

У сэрцы на подзвіг гатовы заўжды.

І зоркі дастанем рукой.

Нас толькі пакліч – паімчымся туды,

Дзе нас не хапае з табой.

 

Прыпеў.

 

Здаецца, даўно адзвінелі клінкі —

Мы праўнукі грозных гадоў.

Ды прыйдзе бяда – і паўстануць палкі,

З легенды ажыўшыя зноў.

Нас мары завуць да нябёс узлятаць,

Трубач не сыграе “адбой”,

Бо ёсць на Зямлі шырата-даўгата,

Дзе нас не хапае з табой.

 

Прыпеў.

 

З к\ф “Макар-следапыт”.

Словы і музыка – В.Лебедзеў

Пераклад Алены Церашковай

Городской велосипед www.velotime.com.ua
https://cl24.com.ua

читайте здесь