Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.08.2015
ПАСМІХНІСЯ! Школьнае сачыненне…

Калі спісваеш сачыненне адразу ў дваіх сяброў, можаш атрымаць нечаканы вынік…

”Як я правеў канікулы”

Мы з татам на канікулах ляталі ў Егіпет. Гэта на поўначы, за Палярным кругам.

Я ўзяў з сабою маску і ласты, каб плаваць у моры, а таксама валёнкі, футра, шапку і рукавіцы, каб не мерзнуць.

У Егіпце паўсюль неабсяжныя пустыні, белыя ад снега. Пасярод пустыні я бачыў піраміды. А непадалёк белы мядзведзь лавіў у палонцы рыбу. Мы каталіся на вярблюдах і паўночных аленях, елі фінікі і дзікую марошку.

Жылі мы на беразе Белага мора, а купацца хадзілі на бераг Чырвонага мора. Я стаў карычневы, як шакаладка, толькі вушы ледзь не адмарозіў.

На наступны год я зноў хачу паехаць у Егіпет, каб здабыць маржа!

сумочница

here

Java course у нас