Пра курсы
ГАРАДЫ :


03.08.2015
ЛАГАРЫТМІКА “Наша горка высока”

(Высока – падымаемся на дыбачкі, цягнемся, глыбока – нахіляемся, кранаем падлогу. Дубок — рукі паказваюць, як  гайдаецца галлё. Чаўнок – рукі паказваюць хвалі. Птушкі – махаць крыламі, мядзведзік – рукі на пояс і нахілы ўбакі. Люлі – пляскаць у рытм)

Наша горка высока,

наша рэчка глыбока.

Ай-лі, Ай лю-лі –

Наша рэчка глыбока.

 

На гары стаіць дубок,

Па рацэ плыве чаўнок.

Ай-лі, ай-люлі,

Па рацэ плыве чаўнок.

 

Селі птушкі на дубок,

А мядзведзік  —  у чаўнок.

Ай-лі, ай-люлі,

А мядзведзік  —  у чаўнок.

 

Птушкі свішчуць “ціў-ціў-ціў”,

А мядзведзь давай раўці.

Ай-лі, ай-люлі,

А мядзведзь давай раўці.

 

Наша горка высока,

наша рэчка глыбока.

Ай-лі, Ай лю-лі –

Наша рэчка глыбока.

также читайте

контейнерные морские перевозки