Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.08.2016
Спектакль “Местачковае кабарэ”

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (вул.Энгельса, 7)

Найбліжэйшыя паказы: 09.09.2017, 22.09.2017, 06.10.2017, 25.10.2017

 


1-kabare

кабарэ ў дзвюх дзеях паводле твораў Мар’яна Хемара, Юльяна Тувіма, Віктара Шалкевіча
Рэжысёр Мікалай Пінігін
Лібрэта Мікалай Пінігін, Ігар Скрыпка
Мастак-пастаноўшчык Алена Ігруша
Аранжыроўка Уладзімір Кур’ян
Балетмайстар Наталля Карчэўская
Педагог па вакале Лусінэ Налбандзян
Пераклад песень з польскай мовы на беларускую Наталля Русецкая

“Местачковае кабарэ” – гэта рэжысёрская фантазія, спроба ўявіць сабе астравок буржуазнага жыцця, які мог напраўду існаваць у Слоніме, Баранавічах, Гародні ці іншых гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі дзе-небудзь у 30-я гады мінулага веку – складаны, зменлівы і насычаны час, поўны адчування шчасця і свабоды. У спектаклі выкарыстана шмат твораў польскага паэта, аўтара песень і стваральніка кабарэтных спектакляў Мар’яна Хемара, творы паэта Юльяна Тувіма, музыка італьянскіх кампазітараў Луіджы Дэнца і Джаакіна Расіні, а таксама вядомыя песні Віктара Шалкевіча і народная музыка. Музычныя часткі спектакля злучаюць дасціпныя гісторыі-анекдоты – шмонцэсы.

Купить диплом в Ростове на Дону

Туроператоры украины

www.askona.ua