Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.01.2018
Мюзікл “Чарадзей”

Моладзевы Тэатр Эстрады

(Мінск, вул. Маскоўская 18а)
Кошт: ад 15р.
Тэлефон: 44 5517706, 29 8517706;

Чарадзей-420x595

Сучасная беларуская дзяўчына Кася трапляе ў ранняе сярэднявечча і дапамагае легендарнаму князю Усяславу Чарадзею вызваліцца з кіеўскага палону. І цяпер ужо ён, Чарадзей, суправаджае сваю новую сяброўку ў сучасную Беларусь. Чарадзей тут, сярод нас. Немагчыма? Яшчэ як магчыма. Гэта ж Чарадзей. А значыць – магчыма ўсё.

Гэта кароткі змест мюзікла “Чарадзей”, лібрэта, тэксты і музыку да якога напісаў Раман Арлоў. 17 лютага пастаноўку зноў пакажуць у Мінску, на гэты раз у Моладзевым Тэатры Эстрады.

“Беларусі вельмі патрэбен праект, у якім бы, пры дапамозе сучаснага тэатра і сучаснай музыкі, была б “заміксавана” гісторыя нашай краіны, прынамсі, нейкая вельмі знакавая яе частка. Гэта вельмі добра дзеля прэзентацыі і замежцам, і дзеля таго, каб звярнуць увагу сучаснай моладзі на беларускую гісторыю з яе супергероямі, адным з самых першых і знакамітых, безумоўна, з яўляецца Чарадзей. Мы ўжо бачылі замежных гасцей на паказах “Чарадзея” — і гэта павінна стаць трэндам” —-упэўнена адзначае стваральнік праекта Раман Арлоў.

А калі Вы купіце квіток да 1 лютага – атрымаеце шанец выйсці на сцэну ў адным з масавых нумароў спектакля.

Ітак, 10 прычынаў схадзіць на “Чарадзея”

1. Прыгожыя дзяўчаты з ХОРА
2. Сапраўдныя рокеры з гурта “У нескладовае”, які выконвае ролю аркестра
3. Адзіны тэатральны праект пра нашага славутага Усяслава Чарадзея
4. Па пьесе – і па реальнай гісторыі Чарадзея – Усяслаў ніколі не здраджваў інтарэсам сваёй зямлі. Вельмі актуальна для сучаснай беларускай гісторыі!!!!Варта успомніць што адбывалася 1000 гадоў таму
5. Неверагодная харэаграфія.
6. Магчымасць сфатаграфавацца ў воўчай шкуры разам з артыстамі мюзікла.
7. Цудоўная магчымасць адсвяткаваць 14 лютага (з невялікім спазненнем) і Масленіцу адначасова.
8. Добрая нагода паказаць театралізаваную гісторыю Беларусі свайму замежнаму сябру.
9. Проста – а чаму б і не??????
10. Да таго ж гэта субота!!!!!!!
11. Паўдзельнічаць у конкурсе “Вызвалі Чарадзея!!!!!!!”

Нагадваем, калі вы купіце квіток да 1 лютага – запрашаем да ўдзелу ў чарадзейным суперконкурсе!!!!!!

Гаворка ідзе пра конкурс “Вызвалі Чарадзея!!!!!!!”. Каб паудзельнічаць, патрэбна набыць квіток у азначаны арганізатарамі тэрмін, прайсці папярэдні кастынг, некалькі рэпетыцый з вопытным харэографам-пастаноўшчыкам, і паўдзельнічаць у сцэне вызвалення Чарадзея з кіеўскай вязніцы на сцэне Моладзевага Тэатра Эстрады 17 лютага!!!!!!

Спяшайцеся, у продажы абмежаваная колькасць квіткоў!!!!!!!
Кошт квіткоў ад 15р. да 25р.
Даведкі: 44 5517706, 29 8517706