Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.10.2018
Mara Tamkovich: «Дачка» (2018) і «Fucking story» (2015)

“Забаўляльна-асветніцкі праект «СВАЁ КІНО: Любім і глядзім» прадстаўляе фільм Mara Tamkovich: «Дачка» (2018) і «Fucking story» (2015) (польская мова, субцітры, 16+).

Трэйлер: ..

«Дачка» (Польшча, 2018г., 30 хв.)

Пётр вяртаецца дамоў на 16-годдзе дачкі і бачыць яе ў лужыне крыві. З таго часу іх жыццё ўжо ніколі не будзе такім, як раней.

«Fucking story» (Польшча, 2015г., 9 хв.)

Тры сябра п’юць зімовым вечарам. Яны шукаюць забаў і тэлефануюць дзяўчынцы “лёгкіх паводзін”, з’яўленне якой становіцца пачаткам гісторыі кахання, якое так і не адбылося.

Мара Тамковіч – рэжысёрка, журналістка, якая навучалася на факультэце журналістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, пазней — на рэжысёрскім факльтэце ў Варшаўскай кінашколе. Фільмы паказваліся ў Гдыне, Кракаве, Тэль-Авіве, Нью-Йорку, Лондане і Маскве. 

17.10 у 19:00 у Арткінатэатры (Мінск, ГЦ Тытан)

Спасылка на продаж квіткоў: